03.05.2023 У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманне ў Мінску

Як стала вядома, раніцай 2 траўня ў сябе дома быў затрыманы Уладзімір Жыгараў.

Падрабязнасці высвятляюцца.

У Гродне ліквідуюць "Мотаклуб НАСАРОГ" — яны не падтрымалі праўладныя прабегі

У траўні праз Гродзенскі абласны суд ліквідуюць яшчэ тры спартыўныя грамадскія аб'яднанні. Сярод іх — «Мотаклуб НАСАРОГ», «Футбол для ўсіх» і «Валейбольны клуб «АКВА».

Мотаклуб як нефармальная група існаваў з 2003 года. Як грамадскае аб'яднанне яго зарэгістравалі ў 2017 годзе. На 1 студзеня 2022 года ў ім было 19 чалавек. У 2021 годзе ўдзельнікі клуба «Насарогі», як і многіх іншых клубаў, праігнаравалі адкрыццё сезона. Тады ў калонах з байкерамі ехаў АМАП.

Крыніца: Новыя затрыманні, ліквідацыя грамадскага аб'яднання: хроніка пераследу 3 траўня