03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 28 красавіка асудзілі 17-гадовага Кірыла Граноўскага паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў Кірылу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Як паведамляе Берасцейская вясна, пасяджэнне цягнулася 27 і 28 красавіка. Падрабязнасці справы невядомыя. У хлопца таксама канфіскавалі тэлефон, “як сродак здзяйснення злачынства”.
Крыніца: Непаўнагадовага хлопца асудзілі за абразу Лукашэнкі на два гады "хатняй хіміі"