04.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Глеб Веташкін Гомельскі абласны суд 4 траўня пачынае разгляд крымінальнагй справы бармена бара "Кватэрнік" Глеба Веташкіна. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пасля заканчэння аддзялення замежных моваў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Глеб стаў працаваць барменам.

Пра затрыманне Веташкіна супрацоўнікамі ГУБАЗіК праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 29 лістапада мінулага года.

Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць. Пасля затрымання ў дачыненні да Глеба быў складзены пратакол па ч. 2 арт.19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Учора, 3 траўня, Глеб адзначыў свой чарговы дзень нараджэння.

Крыніца: У Гомелі пачалі судзіць па пратэсных артыкулах бармена "Кватэрніка" Глеба Веташкіна