11.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск Экс-кіраўніка творчага аб'яднання "Пагоня", палітзняволенага мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Генадзь Драздоў

Працэс над мастаком пачаўся другога траўня 2023 году, прысуд вынесены чацвёртага траўня ў Мінскім гарадскім судзе Яўгенам Пісарэвічам. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 і арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу. Падрабязнасці справы невядомыя.

Генадзь Драздоў — мастак, былы кіраўнік творчай суполкі "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Спярша супраць яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Пасля прад'явілі абвінавачванне ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК).

Пра затрыманне мастака ў сярэдзіне жніўня 2022 года паведаміла Беларуская Рада культуры. Акрамя таго, у адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явіўся відэазапіс з Драздовым і паведамленне, што затрыманая "творчая асоба", якая прыбыла з Украіны".

Крыніца: Мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў калоніі