15.05.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, правы чалавека, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.
Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?
19 траўня (пятніца)
- Вільня (Літва), 15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі.Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
- Сан-Францыска (ЗША). Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.
20 траўня (субота)
- Варшава (Польшча), пачатак у 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. На сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
- Брэмен (Германія). Беларусы Брэмена з Razam Bremen сумесна з актывістамі Salidarnast 20 траўня збяруцца разам, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Час і месца можна даведацца праз суполку.
- Рым (Італія). 10:00 – 14:00. Каля замка Святога Анёла.
21 траўня (нядзеля)
- Вільня (Літва), 11:00. Каля муралу палітзняволенаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя “АСОБ(Н)А”: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.
- Вільня, 12:00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Katedros aikštė).
- Варшава (Польшча), пляц Канстытуцыі 6, 12:45 – 14:00, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы.
- Варшава, 14:30 – 16:00, плошча Каперніка. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі падтрымкі – група былых палітвязняў. Пры падтрымцы Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею Свабоднай Беларусі, Ветэранаў "Палка Каліноўскага", Ініцыятывы BY_POL, Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў "ABBA".
Варшава, 17:00 – 19:00, праваабаронцы "Вясны" і польскага "Мемарыяла" пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням. Месца: прастора "Пад жырандоляй" (ul. Hoża, 41, lok.2).
Нью-Ёрк (ЗША). У Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка. Мерапрыемства арганізавана для знаёмства аднадумцаў, каму неабыякавы лёс нашых землякоў за кратамі. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрымцы ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на старонцы ў інстаграм.
Літургіі 21 траўня
- У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час: 11:00; Via di San Sebastianello 11, Roma
- Праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзняволеных. Месца: Bokšto g. 2, Vilnius. Час:
- 8:40 – 9:50 — Літургія. Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных.
- 9:50 – 10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных перад іконаю "Усіх тужлівых радасць". Памінанне імёнаў палітзняволеных беларусаў.
- 10:00 — Сімвалічнае запальванне "Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду".
- У Варшаве — Святая імша памяці Вітольда Ашурка ў касцёле святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30.
Інфармацыя дапаўняецца.
Да якіх яшчэ акцый салідарнасці можна далучыцца:
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!
Крыніца: Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?