17.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскім абласным судом у закрытым судовым пасяджэнні 10 траўня вынеснены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Віктара Яроменкі, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і іншых злачынствах.
Судовы працэс, які пачаўся яшчэ 21 красавіка, вёў суддзя Руслан Царук.
Акалічнасці справы, апроч прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.
Абвінавачаны Яроменак прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у заведамым пастаўленні іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) і на падставе ч.1 арт. 157 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.
Шляхам частковага складання вынесеных пакаранняў Яроменку канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Мабільны тэлефон, які належыць абвінавачанаму, канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Крыніца: На пяць год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму асудзілі жыхара Гомеля