01.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, правы дзіцяці Першага чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень абароны дзяцей. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. Некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі. На дадзены момант у краіне налічваецца дзевяць палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта ЗалатароўСяргей ГацкевічЭдуард КудынюкМаксім ІмхавікІван ПацяйчукДзяніс ХазейАляксандр Вінярскі, Павел Піскун. Арцём Вайцяховіч. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі. З нагоды Дня абароны дзяцей "Вясна" распавядае, як у 2023 годзе беларускія ўлады пераследуюць падлеткаў паводле палітычных матываў і за што хлопцы апынаюцца ў зняволенні.  

Малюнак: childrenofprisoners.eu
Малюнак: childrenofprisoners.eu

Які кантэкст сітуацыі?

Сусветны дзень дзіцяці дзевяць палітвязняў-падлеткаў адзначаюць у зняволенні. Сярод іх Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Арцём Вайцяховіч.

Сусветны дзень дзіцяці за кратамі: гісторыі дзесяці палітвязняў-падлеткаў Беларусі

20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці.

Але гэта не поўны спіс рэпрэсаваных дзяцей. У 2023 годзе, як і раней, улады працягваюць затрымліваць маладзёнаў, якім не споўнілася 18.

У красавіку 2023 году ў Гомелі непаўнагадовага затрымалі за тое, што ён спаліў чырвона-зялёны сцяг. На «пакаяльным» відэа Глеб Шамрэеў казаў, што быў затрыманы за тое, што разам з сябрамі запісаў відэа спальвання чырвона-зялёнага сцяга. Хлопец «прызнаецца» ў тым, што нібыта рабіў гэта ў нецвярозым стане. Таксама ў віну яму ставілі падпіску на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь»

У пачатку лістапада 2022 году сілавікі затрымалі пецярых удзельнікаў «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта», супраць якіх узбуджана крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (арт. 361-1 КК). Некаторым з іх 16 і 17 гадоў, сама суполка прызнаная «экстрэмісцкай». У красавіку 2023 году гісторыя пераследу працягнулася: праўладныя каналы справаздачыліся аб затрыманні непаўнагадовага адміністратара тэлеграм-суполкі СБНШ. Па яго прыйшлі пасля таго, як хлопец вырашыў праверыць сябе «на наяўнасць кампрамятуючай інфармацыі» ў фэйкавым чат-боце плана «Перамога», створаным сілавікамі. Хлопец меў нік у тэлеграме «Ваўчара ў латах» — гэта ўсё, што вядома пра сітуацыю на дадзены момант.

Па факце сходу прыхільнікаў субкультурнага аб'яднання ПВК «Рэдан» у Гомелі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паведамлялася, што 28 лютага сілавікі затрымалі 200 чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года. З іх 183 — непаўналетнія. Вядома, што на выхадзе з ГЦ «Сакрэт» міліцыя прымяніла дубінкі. Паведамлялася, што ўсе неўпаналетнія затрыманыя пераданы бацькам.

У студзені ГУБАЗіК затрымліваў дваіх студэнтаў гістфаку БДУ, Аляксея Рамановіча і Андрэя Янука. Вядома, што адзін з іх на момант затрымання быў непаўнагадовым. Пасля затрымання студэнтаў на гістфаку БДУ адміністрацыя зладзіла сход у інтэрнаце № 1, на якім прысутнічалі студэнты факультэта і супрацоўнікі Следчага камітэта. ГУБАЗіК пісаў, што Аляксей «атрымае штраф і пойдзе на волю».

Напрыканцы 2022 году таксама стала вядома, што ў Магілёве сілавікі затрымалі непаўнагадовага навучэнца каледжа мастацтваў Дзмітрыя Сіліна. На «пакаяльным відэа», якое з'явілася на праўладным тэлеграм-канале, хлопец кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога». Паводле сілавікоў, хлопец «паспеў зарабіць сабе шэраг артыкулаў», сярод якіх «распальванне варожасці» (арт. 130 КК). Дзе ён знаходзіцца цяпер — невядома.

Пра ранейшы пераслед падлеткаў «Вясна» распавядала ў лістападзе 2022 году.

Як судзяць непаўнагадовых?

У траўні 2023 году ў судзе Пінскага раёна і горада Пінска асудзілі 17-гадовага Кірыла Граноўскага паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў Кірылу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

У Сянне за правядзенне пікету быў аштрафаваны вучань 11 класа. Суддзя суда Сенненскага раёна Іна Досава 31 сакавіка за правядзенне пікету ў інтэрнэце аштрафавала на 74 рублі непаўналетняга выпускніка Сярэдняй школы №2, сябра БРСМ, кандыдата ў майстры спорту па барацьбе ў грэка-рымскім стылі Сцяпана Падрэза. Аднак пастанова была прынята з грубым парушэннем дзейнага заканадаўства і была адменена Старшынёй Віцебскага абласнога суда. А менавіта, у адпаведнасці з арт.3.5 ПВКаАП справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, учыненых непаўналетнімі, павінна разглядаць камісія па справах непаўналетніх Сенненскага райвыканкама, а не суд. Адміністрацыйная справа Падрэза мусіла быць разгледжанай раённай камісіяй па справах непаўналетніх, як гэта патрабуе працэсуальны закон.

У лютым усуд Жлобінскага раёна вынес прысуд непаўнагадоваму Леону Салдаценку, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх(ч.1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева. Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, непаўнагадовы Салдаценка увечары 9 жніўня 2020 года прыбыў у цэнтральную частку Жлобіна, дзе адбывалася акцыя пратэсту. Па матэрыялах абвінавачання Леон, «стаяў на праезнай частцы вуліцы Першамайскай і перашкаджаў руху грамадскага і іншага транспарту. Выкрыкваў розныя лозунгі, рабіў гучныя воплескі рукамі і свістаў». У выніку суд прызначыў Салдаценку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

У Жлобіне асудзілі непаўнагадовага за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.

Якія ўмовы ўтрымання для непаўнагадовых у зняволенні?

Непаўнагадовыя, асуджаныя да пазбаўлення волі, адбываюць пакаранне ў бабруйскай выхаваўчай калоніі №2. Ад дарослых месцаў пазбаўлення волі яна адрозніваецца колькасцю людзей: напрыклад, у 2012 годзе тут было ўсяго тры атрады, у кожным з якіх месцілася па 80 чалавек. За кожным атрадам было замацавана па чатыры выхавацеля. У астатнім, асабліва па строгасці ўтрымання, выхаваўчая калонія нічым не саступае дарослым.

Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

Па запрашэнні бацькоў асуджаных падлеткаў магілёўскі mspring.online наведаў гэтае месца, каб расказаць пра рэаліі сумнай установы.

У траўні 2021 году стала вядома, што ў калоніі таксама выкарыстоўваюцца жоўтыя біркі: на фотаздымку з уручэння выхаванцам атэстату іх заўважылі на некаторых зняволеных.

Як непаўнагадовыя апынаюцца метадам ціску?

Акрамя таго, што ўлады пераследуюць непаўнагадовых паводле палітычных матываў, праз маладзёнаў часта адбываецца ціск на іх сваякоў. Так, у снежні 2022 году затрымалі журналістку Ларысу Шчыракову, а яе непаўнагадовага сына Святаслава міліцыя перадала ў сацыяльны прытулак. Толькі праз пэўны час яго забраў адтуль бацька, якія адмыслова прыляцеў з Расіі.

Псіхалагічная дапамога: Што казаць дзецям, бацькі якіх знаходзяцца ў турме?

Што рабіць у такой сітуацыі, як расказаць праўду і ці трэба яе расказваць, як дапамагчы дзецям перажыць зняволенне бацькі ці маці і галоўнае — як правільна пра гэта размаўляць?

Непаўнагадовы палітвязень Арцём Вайцяховіч узяты пад варту па абвінавачанні паводле ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэксу і ўтрымліваецца ў следчым ізалятары, у той час, калі яго брат, адміністратар пратэснага тэлеграм-каналу, атрымлівае патрабаванні пра спыненні дзейнасці ў якасці ўмовы для вызвалення Арцёма.

Падтрымайце Арцёма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі:

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Арцём Юр'евіч Вайцяховіч

Аб чым кажуць міжнародныя нормы?

Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якія тычацца адпраўлення правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх (Пекінскія правілы) прадугледжваюць:

"Рашэнні аб абмежаванні асабістай свабоды непаўналетняга павінны прымацца толькі пасля ўважлівага разгляду пытання і абмежаванне павінна быць па магчымасці зведзена да мінімуму; непаўналетняга правапарушальніка не варта пазбаўляць асабістай свабоды, калі толькі ён не прызнаны вінаватым у здзяйсненні сур'ёзнай дзеі з ужываннем гвалту супраць іншай асобы або ў неаднаразовым ажыццяўленні іншых сур'ёзных правапарушэнняў, а таксама ў адсутнасць іншай адпаведнай меры ўздзеяння;

Ні адзін непаўнагадовы не можа быць забраны з-пад нагляду бацькоў, часткова або цалкам, калі гэта не апраўдана абставінамі яе ці яго справы (разлучэнне дзяцей і бацькоў з'яўляецца крайняй мерай; да яе можна звяртацца толькі ў тых выпадках, калі факты справы апраўдваюць гэты сур'ёзны крок (напрыклад, жорсткае абыходжанне з дзецьмі)"

Згодна з Мінімальнымі стандартнымі правіламі ААН, якія тычацца выканання правасуддзя ў дачыненні на непаўналетніх, сістэма правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх скіравана ў першую чаргу на забеспячэнне дабрабыту непаўналетняга і забеспячэння таго, што любыя меры ўздзеяння на непаўналетніх правапарушальнікаў былі заўсёды сувымерныя як з асаблівасцямі асобы правапарушальніка, так і з акалічнасцямі правапарушэння. Утрыманне пад вартай да суда прымяняецца толькі ў якасці надзвычайнай меры і на працягу найкарацейшага перыяду часу. Утрыманне пад вартай да суда па магчымасці замяняецца іншымі альтэрнатыўнымі мерамі, такімі, як сталы надгляд, актыўная выхаваўчая праца ці змяшчэнне ў сям'ю альбо ў выхаваўчую ўстанову ці дом.

Таксама ў 2019 годзе UNICEF выпусціў дапаможнік “Рэкамендацыі для дзяцей, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам”. Партнёрамі UNICEF выступілі Брытанскае пасольства ў Мінску і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. Мэтай дапаможніка заяўлена спроба пазнаёміць з асновамі адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці падлеткаў, іх бацькоў і ўсіх, каму трэба будзе мець зносіны з прадстаўнікамі праваахоўных і судовых органаў. 

Крыніца: Дзень абароны дзяцей: як у Беларусі пераследуюць падлеткаў