05.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Брэсцкі абласны суд 2 чэрвеня завяршыў разгляд крымінальная справы супрацоўніка IT-кампаніі Паўла Петручэні. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльный варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Богуш.
Судовы працэс доўжыўся з 23 траўня.
Палітзняволенага жыхара Брэста Паўла Петручэню сілавікі затрымалі 13 снежня 2022 года і да суда ззмясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Вядома, што Брэсцкае тэлебачанне паказала відэарэпартаж, з якога вынікае, што Павел Петручэня ў 2013-2018 гадах працаваў у Дэпартаменце аховы Берасцейскай вобласці вядучым інжынерам-электронікам, тады атрымаў доступ да асабістых звестак супрацоўнікаў — а ў 2020 годзе перадаў звесткі пра не меней чым 39 супрацоўнікаў у “Чорную кнігу Беларусі” і такім чынам «аказаў садзейнічанне арганізаванай групе ў рэалізацыі намеру на распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы».
У гэтых звестках былі прозвішчы і нумары тэлефонаў супрацоўнікаў МУС, паведамляе "Берасцейская вясна".
Пад відэазапіс следчых Павел казаў пра тое, што дадзеныя ён узяў з кнігі тэлефоннага даведніка тэлефонаў. І перадаў іх у "Чорную кнігу Беларусі".
Са слоў аўтараў роліка, Павел "шчыра верыў, што дапамагае аднавіць справядлівасць і абараняе пацярпелых ад супрацоўнікаў, якія перавысілі свае паўнамоцтвы падчас затрымання пратэстоўцаў. Бо сацсеткі стракацелі жахамі, якія адбываюцца на вуліцах Берасця".
Суд прызнаў Петручэню вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дома ў яго засталіся жонка і маленькія дзеці.
Крыніца: Шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі айцішніку з Брэста