05.06.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі У Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі 5 чэрвеня адбылася прэзентацыя праекта "1525" — фотаздымкі палітзняволеных, размешчаныя за калючым дротам. Адкрыццё інсталяцыі адбылося яшчэ 2 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 8 чэрвеня. На празентацыі прысутнічалі прадстаўнікі амбасад Літвы, Латвіі, Малдовы і Нідэрландаў, а таксама прымалі ўдзел былыя палітвязні, сваякі палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Праект створаны былымі палітвязнямі, якія прайшлі праз зняволенне і былі вымушаны з'ехаць з краіны, а цяпер працягваюць казаць пра жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі. Сярод іх — Аляксандр Кабанаў, Алег Кулеша і Канстанцін Шульга."Вясна" публікуе фотарэпартаж з прэзентацыі.
На прэзентацыі з прамовай выступіла Ганна Канавалава — маці палітзняволенай Антаніны, якая апынулася ў зняволенні разам са сваім мужам Сяргеем. Цяпер Ганна выхоўвае дзяцей Тоні і Сяргея.
"Сярод палітзняволеных больш за 150 — жанчыны. Са мной стаяць дзеці Антаніны і Сяргея. Ніхто дзецям не заменіць маці. Хутка будзе тры гады, як мы пра гэта паўсюль крычым. Крычым пра тое, што ў Беларусі адбываецца генацыд свайго народа, што людзі, якія праходзяць турмы, выходзяць хворымі. Здароўе гэтая няволя ў іх забірае", — сказала Ганна.
Дзеці палітзняволеных бацькоў падчас прэзентацыі прачыталі вершы, адзін з якіх прысвечаны маці.
Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў
Крыніца: У Варшаве адбылася прэзентацыя інсталяцыі "1525", прысвечанай беларускім палітвязням Фота