06.06.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 26 траўня вынес прысуд жыхару абласнога цэнтра Алегу Ягоранкаву, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Спрваву разглядала суддзя Таццяна Касцюк.
Як мяркуецца, падставай для крымінальнага пераследу стала нецэнзурная характарыстыка з аднаго слова, якой абвінавачаны абазваў Лукашэнку ў каментарах у адной з сацыяльных сетак.
Іншых падрабязнасцяў справы невядома, толькі вядома, што да суда Ягоранкоў утрымліваўся ў СІЗА Турмыв №4 Мігілёва з канца сакавіка 2023 года.
26 траўня суд Ленінскага раёна вынес мужчыну прысуд – адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: За адно слова ў адрас Лукашэнкі жыхара Магілёва пакралі калоніяй