07.06.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрыманы дырэктар і сузаснавальнік кампаніі «Друк-С» Такарчук
З'явілася інфармацыя пра затрыманне сузаснавальніка і дырэктара ТАА «Друк-С» Сяргея Татарчука.
Па інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося ўчора раніцай дома ў Сяргея.
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" Раду БНР
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 2 ліпеня 2023 году (менавіта ліпень пазначаны ў рашэнні КДБ).
Сайт і сацсеткі "Нашай Нівы" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
Так ў шэраг «забароненых да распаўсюду» трапілі:
інтэрнэт-сайт выдання, YouTube-акаўнт і TikTok. Акрамя таго, гэта ж тычыцца лагатыпа (лічбавыя вадзяные знакі) – літара «n» у чырвоным коле і загалоўнай «Н» у цэнтры надпісу «Наша Нiва» на чорным фоне.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапілі «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка».
Асобна адзначым, што «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка» былі ўнесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» задняй датай
У Спісе пазначана, што «Штодзень Гомель» быў прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем» 23 траўня, а ўнесены ў спіс 26-га траўня, а «97% Серебрянка» — была прызнаная і ўнесеная 30 траўня.
Інфармацыя дапаўняецца.