16.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд разгледзеў крымінальную справу жыхара Светлагорска Уладзіміра Адзінца, абвінавачанага ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Вадзіцеля Светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» Уладзімір Адзінец затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня, прычым адразу начапілі кайданкі.
Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, і ў судзе Светлагорскага раёна наклалі арышт па артыкуле 19.11 КаАП – “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць”.
Затым яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы". Нібыта Адзінец пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментрары ў адрас прадсташнікоў улады.
Суд пачаўся яшчэ 19 траўня і доўжыўся з перапынкамі да 5 чэрвеня.
Як піша "Гомельская Вясна", суд прыгаварыў жыхара Светлагорска да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Крыніца: У Гомелі асудзілі вадзіцеля са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці