04.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд 23 чэрвеня вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула аб
(ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Васіль Скок. Судовы працэс пачаўся 19 чэрвеня.
Да затрымання юнак працаваў кіроўцам фуры, раней скончыў ПТВ ў Ашмянах на прафесію кіроўцы.
Як паведамляе сайт Генпракуратуры, Якімаў з красавіка па лістапад 2022 года выказаў жаданне, а затым акрэсліў намер уступіць у адно з падраздзяленняў батальёна (палка) імя Кастуся Каліноўскага.
гэтай мэтай ён нібыта прадаставіў свае персанальныя дадзеныя для прыёму ва ўзброенае фарміраванне. Адначасова ажыццяўляў збор інфармацыі аб месцах набыцця ваеннай амуніцыі, абмундзіравання і іншай экіпіроўкі для выкарыстання ва ўмовах баявых дзеянняў.
Супрацьпраўныя намеры Васіль не паспеў рэалізаваць, паколькі яго затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Судовая калегія па крымінальных справах Гродзенскага абласнога суда прызначыла яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: За падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях ва Украіне асудзілі жыхара Астравеччыны