05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 чэрвеня асудзілі Дзяніса Салагуба паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 4500 рублёў.
Як паведаміў тэлеграм-канал "Суды, задержания. Гродно и область", Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён пакідаў абразлівыя і пратэсныя каментары ў Telegram у 2020 годзе.
Крыніца: Мінчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Тэлеграме