11.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 10 ліпеня абвешчаны прысуд палітзняволенаму Аляксандру Тарасенку, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу.
Справу разглядаў суддзя Ігар Свірыдаў.
Аляксандр Тарасенка — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.
Тарасенка быў затрыманы 23 сакавіка 2023 году. На "пакаяльным" відэа ён казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.
Суд пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
Крыніца: У Гомелі за абразу Лукашэнкі асудзілі былога іераманаха