17.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёну 27 чэрвеня асудзілі Івара Ланге паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кавалевіч прызначыў Івару тры месяцы арышту.

ivar-lanhe.jpg
Івар Ланге. Фота са старонкі Івара "Вконтакте"

Мужчына ўтрымліваўся пад вартай з 25 красавіка. Яго абвінавацілі ў тым, што Івар 28 жніўня 2020 года ў стане алкагольнага ап’янення пакінуў абразлівы каментар у “Аднакласніках” пад фотаздымкам намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Таксама з Івара спагналі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

Крыніца: Жыхара Бярозы асудзілі на тры месяцы арышту за абразлівы каментар у 2020 годзе