18.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Ленінскага раёна Мінска 22 чэрвеня да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Аляксея Чумакіна. Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года — самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі. Справу супраць пратэстоўца разглядала суддзя Анастасія Ачалава. Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.
Згодна версіі абвінавачвання, 16 жніўня 2020 года Аляксей Чумакін, дзейнічаючы сумесна ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прыняў актыўны ўдзел групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, спыніць вышэйпаказаныя дзеянні, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту прадпрыемства, рухаўся па тэрыторыі горада Мінска, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым прычыніў згаданаму прадпрыемству маёмасную шкоду на суму 5 980 рублёў 11 капеек.
На судзе Аляксей Чумакін сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
На працэсе распавёў, што аб планаваных у Мінску масавых мерапрыемствах даведаўся з тэлеграм-канала "Нехта". Мэту правядзення акцыі за даўнасцю падзей не памятае. 16 жніўня 2020 года прыняў рашэнне ўдзельнічаць у такім. Мужчына распавёў, што каля 14.00 гадзін прый да стэлы "Мінск-горад герой", дзе далучыўся да іншых грамадзян, якія прымалі ўдзел у масавым мерапрыемстве, а потым з імі працягнуў рух у калоне. Падчас руху ажыццяўляў выхад і на праезную частку. Так ён дайшоў да Галоўпаштамта, дзе ў далейшым спыніў свой рух і ўдзел у масавым мерапрыемстве. У ходзе ўдзелу лозунгі не выкрыкваў, воплескі рукамі не здзяйсняў. Патрабаванні ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў разысціся і не парушаць грамадскі парадак – не чуў. Пра тое, ці з'яўляецца дадзенае мерапрыемства дазволеным – дасведчаны не быў. Па дазвол аб яго правядзенні ні ён, ні яго знаёмыя не звярталіся.
Аляксей фатгарафаў акцыю, пасля чаго фотаздымкі размясціў на сваёй старонцы ў Instagram, што і стала асноўным доказам па справе.
У выніку, суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Чумакіну два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Пасля абвяшчэнння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: Пратэстоўца самай масавай акцыі ў Беларусі асудзілі па фота ў Instagram