19.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 5 ліпеня вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую, якога звінавацілі ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ( ч. 1 арт. 130-1, ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Вікторыя Палешчук.
Па матэрыялах следства, Мікіта Бруй, пачынаючы з траўня па лістапад 2022 года “з мэтай распаўсюджвання ідэалогіі нацызма, адабрэння і адмаўлення злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных і іншых злачынстваў, з дапамогай мабільнага тэлефона неаднаразова размяшчаў у розных Telegram-каналах выявы і каментары, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму.
Ён жа ў ліпені і жніўні 2022 года для забеспячэння дзейнасці дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-групы, дакладна ведаючы пра тое, што іх інфармацыйная прадукцыя прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, пераслаў публікацыі з названых рэсурсаў у іншыя Telegram-супольнасці".
Мікіта Бруй – стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.
У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі аб затрыманні пецярых удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта" (СБНШ), прызнанага “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Адзін з затрыманых – Мікіта Бруй распавёў на камеру, што ўступіў чат па запрашэнні знаёмага, а задачай групы была падрыхтоўка да «будучай партызанскай вайны».
“Я не аднойчы заклікаў да дзеянняў, накіраваных супраць улады, супрацьзаконных дзеянняў," – вымушаны быў казаць ён на камеру
Разам з тым, сілавікі паказалі фота запоўненага дзіцячым почыркам “пасведчання галоўнакамандуючага СС” на імя Бруя Мікіты Аляксандравіча.
Што такое «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта»?
Суд па па сукупнасці злачынстваў прызначыў Мікіту пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у выхаваўчай калоніі.
Рэгіянальныя суддзі, якія больш за ўсё вынеслі “палітычных” прысудаў