25.07.2023 Тэгі: суды, дыфамацыя Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч 25 ліпеня прызначыў мясцовай жыхарцы Людміле Сяліцкай два гады і шэсць месяцаў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) і штраф у памеры 70 базавых велічыняў паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Падставай для крымінальнай справы сталі некалькі рэакцый жанчыны "клас" на карцінкі ў "Аднакласніках". Працэс вяла Аксана Літвінчык. 

Суд праходзіў у выязным рэжыме ў гарадскім аддзеле ўнутраных справаў пры асуджаных да "хатняй хіміі". Працэс быў прадстаўлены як "прафілактычнае мерапрыемства".

Да суда Людміла знаходзілася на волі. У яе 14-гадовы сын. На працэсе жанчына прызнала віну.

Вядома, што пракурор запрашваў тры з паловай гады "хатняй хіміі", але суддзя прызначыла на год менш. Жанчыне таксама прызначылі штраф у памеры 70 базавых велічыняў (2 590 беларускіх рублёў), а таксама канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". 

Крыніца: У Баранавічах жанчыну асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за некалькі рэакцый у "Аднакласніках"