28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна пакараў яшчэ адну ўдзельніцу паслявыбарчай масавай акцыі пратэсту 2020 года. Паліну Кіб абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК за арганізацыю і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх.
Паліну затрымалі 14 сакавіка і змясціла да суда пад варту.
Судовы працэс пачаўся 21 чэрвеня, аднак суддзя Святлана Андрэева па невядомай пакуль прычыне адклала разгляд крымінальнай справы да 14 ліпеня.
Па матэрыялах абвінавачвання, Паліна увечары 9 жніўня 2020 года, разам з мужам ды іншымі асобамі “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, спалучаных з наўмыснай перашкодай руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый”.
Суд прызначыў Паліне Кіб пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.
А 10 красавіка 2023 года таксама быў асуджаны яе муж, Дзмітрый Кіб.
Мужчыну са Жлобіна асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хіміі"
Крыніца: Жлобін: следам за мужам за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі жонку