28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Дзмітрый Юртаеў Стаў вядомы прысуд, які Мінгарсуд вынес палітзняволенаму паэту Дзмітрыя Юртаева. Суд над ім працягваўся з 14 па 29 красавіка. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Юртаева абвінавацілі у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

Палітзняволены Дзмітрый Юртаеў быў затрыманы 21 верасня 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Выкладчыка прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце». Таксама ў праўладных каналах зʼявіліся скрыншоты з яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеянняў уладаў.

29 красавіка Дзмітрыю вынеслі прысуддва гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор.

Юртаеў падаваў апеляцыю-прысуд (які наўрад ці быў зменены) уступіў у сілу толькі нядаўна, менавіта таму асуджанага паэта ўнеслі ў пералік «Асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» толькі 28 ліпеня.

"Каго вы называлі фашыстамі?" У Мінску судзяць дзіцячага паэта і выкладчыка Дзмітрыя Юртаева

Адвакат прасіў далучыць да справы два хадайніцтвы: з месца працы, дзе паэт працаваў больш за дзесяць гадоў — там яго вельмі цэняць; другое хадайніцтва ад маці — яна просіць аб мінімальным тэрміне сыну.

Крыніца: Стаў вядомы прысуд дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзмітрыю Юртаеву