28.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзіміра Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай.

Максім Сташулёнак быў затрыманы на пачатку лютага 2023 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь. У 2020 годзе Максім працаваў пажарным і папярэдзіў жыхароў "Каскаду", што іх нацыяльны сцяг едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.

Уладзімір Ганусевіч — ураджэнец Гомеля, камандзір другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна г. Мінска. Ён быў затрыманы 7 лютага 2023 года ў Мінску на месцы службы. 

Падтрымайце палітвязняў грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Максім Валер'евіч Сташулёнак, Уладзімір Леанідавіч Ганусевіч, Альберт Эдуардавіч Гарбуз, Сяргей Анатольевіч Глінскі, Аляксандр Сяргеевіч Конанаў 

Крыніца: У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту