01.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 1 жніўня пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну. Яе абвінавачваюць паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня. Пад вартай спявачку ўтрымліваюць два з паловай месяцы.

Патрыцыю затрымалі ў сярэдзіне траўня 2023 года. У "пакаяльным" відэа дзяўчына распавяла, што ў 2020 годзе "ўдзельнічала ў пратэстах", "выходзіла на дарогі" і ў складзе калоны "перакрывала рух транспарту". Супраць Свіцінай узбудзілі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).

Патрыцыя — спявачка, якая з'яўлялася лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.

Падтрымайце Патрыцыю: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Свіцінай Патрыцыі Валер'еўне

Крыніца: У Мінску пачынаюць судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну