09.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Аляксей Мілеўскі. Гаворка вядзецца пра 32-гадовага жыхара абласнога цэнтра Аляксея Мілеўскага: яго затрымалі ў гэтым годзе, 3 траўня, і  паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» прадукцыі) пакаралі 15-суткавым арыштам, пасля якога мужчына на волю не выйшаў, бо быў перазатрыманы.

Затым супраць палітзняволенага Мілеўскага ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за каментары, якія ён пакідаў у інтэрнэце яшчэ ў 2020 годзе.

Цяпер праваабаронцам стаў вядомы прысуд па гэтай справе: другога жніўня суддзя суду Савецкага раёна Гомеля Андрэй Папраўкін пакараў Аляксея годам пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца:  Cтаў вядомы прысуд гамельчуку, затрыманаму за каментары ў сацыяльных сетках