14.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Сяргей Корсак. У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 10 жніўня вынесены прысуд 37-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Корсаку. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, абвінаваўца – памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вадзім Карачун.

Паводле абвінавачання, Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які ганьбіць гонар і годнасць Лукашэнкі.

“Пры гэтым мужчына ўсведамляў, што ягоны акаўнт знаходзіцца ў адкрытым доступе, а значыць праглядзець размешчаную ў ім інфармацыю можа неабмежаваная колькасць карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт”паведамляе “Баранавічы – Наш край”.

Суд прызнаў Сяргея Корсака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: Баранавічы: год калоніі прысудзілі за абразу Лукашэнкі мясцоваму жыхару