16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага прадпрымальніка Дзмітрыя Макеева.
Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.
Макеева абвинавачваюць па розных частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:
- ч. 2 арт. 361-3 – удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
- ч. 1 арт. 361-2 – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 361-2 – фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 361-4 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 361-2 – фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
- ч. 2 арт. 361-4 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
“Медыязона” паведамляе, што па дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра, поўны цёзка Макеева займаўся прадпрымальніцтвам. У 2014 годзе ў яго была фірма па продажы аўтамабільных запчастак. У 2015 годзе Макееў працаваў таксістам.
Таксама вядома, што абвінавачаны скончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ.
Крыніца: У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці