16.08.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У лесе пад Наваградкам сілавікі разагналі каталіцкі скаўцкі летнік

Як піша "Хрысціянская візія", у мясцовым прапагандысцкім тэлеграм-канале выклікалі пытанні шэўроны ўдзельнікаў летніка. Пасля скаргі прапагандыстаў, улады правялі са скаўтамі "прафілактычную гутарку" і тыя вымушаныя былі пакінуць месца правядзення летніка.

Праваабаронцам стала вядома, што ўчора ў Жлобіне затрымалі прынамсі некалькі чалавек

Сярод іх завадчанін БМЗ Аляксей Аўдзееў і яго дзяўчына. Яны жывуць у вёсцы Пірэвічы. Дома ў пары, а таксама ў іх бацькоў, адбыліся вобшукі.

На дзяўчыну склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу. Падрабязнасці затрымання Аляксея пакуль невядомыя.

Крыніца: Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 16 жніўня