16.08.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа РабковаНамесніца кіраўніка парламенцкай групы “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу Агнешка Бругер Агнешка Бругер, намесніца старшыні фракцыі партыіСаюз 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу і сімвалічная “хросная” палітзняволенай праваабаронцы “Вясны” Марфы Рабковай у межах кампаніі #WeStandBYou, накіравала адкрыты зварот да беларускіх уладаў. 100 дэпутатаў з нямецкага парламенту падтрымалі зварот і падпісаліся пад ім.

Агнешка Бругер звяртае ўвагу на несправядлівы прысуд у 14 гадоў і 9 месяцаў для Марфы Рабковай за працу ў “Вясне” ў якасці каардынатаркі валанцёраў, а таксама за дакументаванне фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Сімвалічная “хросная” асобна адзначае, што стан здароўя Марфы Рабковай за два гады ўтрымання ў СІЗА значна пагоршыўся, а належную медыцынскую дапамогу дзяўчыне не аказваюць.

Мы заклікаем Вас неадкладна выконваць міжнародныя стандарты для зняволеных, у прыватнасці Мінімальныя стандартныя правілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абыходжання са зняволенымі. Марфа Рабкова павінна атрымаць неадкладны доступ да гэтак неабходнай медычнай дапамогі”, - падкрэсліваецца ў звароце.

Таксама прыводзіцца цытата з апошняга слова Марфы Рабковай у судзе, а падпісанты заклікаюць паважаць крытычныя галасы ў краіне, неадкладна і безумоўна вызваліць Марфу Рабкову і ўсіх іншых палітычных зняволеных:

Мы непарушна салідарныя з Марфай Рабковай і шматлікімі мужнымі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, свабоду і правы чалавека”.

“Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі

Крыніца: “Мы салідарныя з Марфай Рабковай”. Сімвалічная "хросная" і 100 дэпутатаў Бундэстага накіравалі адкрыты зварот да ўладаў Беларусі Дакумент