16.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 16 ліпеня пачаў разгляд крымінальнай справы аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці. Судзяць мясцовага 34-гадовага жыхара Дзмітрыя Макеева, які працаваў загадчыкам аддзела ў адной з гарадскіх аптэк. Раней памылкова паведамлялася, што ён працуе таксоўцам.

Судовы працэс вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.

Паводле версіі дзяржабвінавачання, са жніўня 2020-га да лютага 2023 года Макееў перавёў 68 еўраў на рахункі інфармацыйнага рэсурсу «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, а таксама 68 еўраў і 78 даляраў на рахункі фонду салідарнасці Bysol, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем. Больш за год пералічваў грошы медыярэсурсу – матэрыялы якога прызнаныя экстрэмісцкімі, - у суме выйшла не менш за 53 еўра і 115 даляраў.

Апроч гэтага Макееў рабіў фотакопіі ведамасных дакументаў, якія паступалі ў адрас аптэкі, і адпраўляў іх у тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Падчас першага судовага паседжання стала вядома, што сярод дакументаў былі інфармацыя пра зверку картак воінскага ўліку ваеннаабавязаных, пра тое, што з беларускага рынку знікнуць некаторыя медыкаменты ўкраінскай вытворчасці, зварот Беларускага саюза жанчын у сувязі з сітуацыяй на мяжы, рашэнне Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, мужчына захаваў Відэа з камер вонкавага відэаназірання аптэкі з перамяшчэннем расейскай вайсковай тэхнікі і таксама адправіў у тэлеграм-каналы.

У красавіку мінулага года гамяльчук перавёў 33 еўра на рахункі, прызначаныя для фінансавання ўзброенага фармавання полк імя Кастуся Каліноўскага, які складаецца пераважна з грамадзян Беларусі і асоб без грамадзянства і ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны, які бярэ ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны на яе баку супраць узброеных сіл Расеі без упаўнаважання нашай дзяржавы.

У Гомелі пачаўся суд аб наёмніцтве, фінансаванні і садзейнічанні "экстрэмісцкай" дзейнасці

Макеева абвінавачваюць па розных частках артыкула 361 Крымінальнага кодэкса:

Крыніца: Падрабязнасці суда над гомельскім аптэкарам, які фінансаваў і садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці