17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа У судзе Жлобінскага раёна  4 жніўня  разглядалася крымінальная справа  Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года.

Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Асуджаная Дар’я Карабліна была затрыманая 21 чэрвеня 2023 г. па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным ўдзеле ў іх, піша "Гомельская вясна".

Вядома, што да затрымання Дар’я працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантроля на Беларускім металургічным заводзе.

10 жніўня 2020 года разам з сяброўкай яна прагульвалася па горадзе. На цэнтральнай плошчы горада яны заўважылі вялікую колькасць людзей і падыйшлі да натоўпу, каб пацікавіцца, што там адбываецца. Пасля таго, як міліцыя пачала выцясняць людзей з плошчы, жанчыны сыйшлі дадому.

Суд пакараў дзяўчыну абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.

Крыніца: У Жлобіне адбыўся чарговы суд па "народным" артыкуле