17.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня быў абвешчаны прысуд Андрэю Мягкову за каментар у тэлеграм-чаце “Карнікі Беларусі”, які экспертыза палічыла абразай прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў вядомы сваімі палітычнымі прысудамі суддзя Руслан Гурын.
Як паведамляе “Гарадзенская вясна”, суд расцаніў каментар “што ні рожа, то парася”, пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым.
Акрамя абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. прызначыў Мягкову штраф у памеры 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю “пацярпеламу” – 2 тысячы рублёў.
Крыніца: Гарадзенец абразіў супрацоўніка ГУБАЗіК каментаром “што ні рожа, то парася”