18.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілюстрацыйнае фота. У судзе Ленінскага раёна Мінска 1 жніўня вынесены прысуд сямейнай пары Сяргею і Юліі Тарасевіч. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Шут.

Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Юлія Тарасевіч неаднаразова ў жніўні і верасні 2020 года прымалі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, стаялі і рухаліся па праезнай частцы вуліц і дарог, блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пры гэтым фатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам, які ўзялі ў кагосьці з прысутных удзельнікаў маршу.

Іх апазналі па фотаздымках і да суда змясцілі ў СІЗА №1.

Суд прызначыў мужу і жонцы Тарасевічам пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады кожнага.

Зараз у СІЗА Мінска знаходзіцца іх дачка, палітзняволеная Дар’я Тарасевіч, якую затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 9 ліпеня

Крыніца: За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску асудзілі мужа і жонку Тарасевічаў, суд чакае іх дачку