22.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 11 ліпеня асудзілі Віталя Бурачэўскага паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла Віталю два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф памерам 1850 рублёў.

vital-buraczeuski_kamentary-u-telehrame.
Калаж "Берасцейскай Вясны"

Як паведамляе "Берасцейская Вясна", мужчыну абвінавацілі ў напісанні 2 лістапада 2021 года аднаго тэлеграм-каментара ў чаце "Лухтавікінгі" пра Мікалая Карпянкова, які ў 2020 займаў пасаду кіраўніка ГУБАЗіК, а пасля быў прызначаны намеснікам міністра МУС. Каментар Віталя "Видно, что конкретно фляга свистит. Новинки ждут" быў размешчаны ў названым чаце пад публікацыяй з інтэрв’ю Карпянкова.

22 жніўня 2023 Брэсцкі абласны суд у асобах трох суддзяў, сярод якіх была Святлана Крэмянеўская, разглядаў апеляцыю на прысуд. У выніку яго пакінулі без зменаў.

Крыніца: За тэлеграм-каментар пра Мікалая Карпянкова берасцейцу прысудзілі два гады “хіміі”