23.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Анастасіяй Петрачэнка, якая спрабавала перавесці грошы палку імя палка Каліноўскага, але транзакцыя не прайшла. Дзяўчыне перакваліфікавалі абвінавачванне.
Як стала вядома з судовай пастановы, Анастасія пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польчшу. Знаходзячыся ў суседняй краіне яна паспрабавала зрабіць ахвяраванне са свайго беларускага банкаўскага рахунка праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляраў ЗША, аднак транзакцыя не прайшла.
Пазней палітзняволеная вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. У выніку яе абвінавацілі ў замаху на фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і перакваліфікавалі абвінавачванне з ч. 1 арт. 361-2 на ч. 1 арт. 14 - ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Варта адзначыць, што на момант пераліку сродкаў Анастасіяй полк імя Каліноўскга не быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”.
14 чэрвеня 2023 суддзя Руслан Царук асудзіў Анастасію Петрачэнка на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.
Патрымайце палітзняволеную: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Анастасія Алегаўна Петрачэнка