24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Палітзняволеных Сяргея і Алёну Чабатар асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Прысуд восьмага жніўня 2023 году вынесла Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Мінску.

Сяргей Чабатар шмат гадоў развіваў жаночы футбол у Беларусі, працаваў з трыма старшынямі АБФФ, а з жаночай мініфутбольнай камандай «сталіцы» браў трафеі. Разам з жонкай Аленай яго затрымалі чацвёртага чэрвеня 2023 году. Паводле некаторай інфармацыі, мужчыну забралі проста з працоўнага месца. Літаральна адразу ж ім прад'явілі абвінавачванне па "народным" арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Вядома, што іх апазналі па чужых відэа з акцый 2020 году.

Сяргея Чабатара, па інфармацыі by.tribuna.com, звольнілі з федэрацыі пляжнага футбола.

Крыніца: Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" за Марш