24.08.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара кавярні "Лаўка" і ягонага знаёмага
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрыманыя наведвалі акцыі пратэсту, а ў сацсетках «публікавалі фотаздымкі пратэснага характару».
Па інфармацыі "Наша Ніва", затрыманыя Дзмітрый Гвай і Максім Анціп.
Жыхара Мінска арыштавалі на 10 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі — іх знайшоў міліцыянт "шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка"
Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова, якому паставілі ў віну распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
У судзе быў агучаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, з якога вынікала, што Андрэй быў падпісаны на шэраг YouTube-каналаў з назвамі «NEXTA» і «Zerkalo.iо», якія ў розны час былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Згодна рапарту супрацоўніка мясцовай міліцыі, правапарушэнне было знойдзена «падчас нясення службы па ахове грамадскага парадку шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка», піша «Віцебская Вясна».
Крыніца: Новыя факты палітычнага пераследу беларусаў 24 жніўня