24.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 23 жніўня па фотаздымку з акцыі пратэсту ў Дзяржынску асудзілі мужа і жонку Сяргея і Таццяну Дзешчыцаў. Суддзя Юліана Шчэрба прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыла па два з паловай гады абмежвання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатняй хіміі".
Сяргей Дзешчыц быў затрыманы падчас "хапуна" ў Дзяржынску напачатку красавіка і змешчаны пад варту. Да суда ён утрымліваўся ў жодзінскай турме. Яго з жонкай ідэнтыфікавалі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Варта адзначыць, што затрыманні людзей па гэтаму фота працягваюцца і па сёння.
Крыніца: Мужа і жонку з Дзяржынска асудзілі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту