29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Cуд Савецкага раёна Мінска У судзе Савецкага раёна Мінска 19 ліпеня вынесены прысуд кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандру Ліпскаму. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

Па матэрыялах абвінавачання Ліпскі ў мінулым годзе пад размешчанай у адным з Telegram-каналаў “Б” пад інфармацыяй напісаў і апублікаваў для ўсеагульнага агляду і азнаямлення неабмежаванаму колу асоб каментар, які змяшчае негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выяўленую ў ненарматыўнай форме маўленчага выказвання. Ён быў затрыманы і да суда знаходзіўся пад вартай.

Лінгвістычная экспертыза прызнала апублікаваную інфармацыю абразай.

Суд прызначыў Ліпскаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады (“хатняя хімія”).

Ягоны мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Крыніца: За абразу Лукашэнкі ў Мінску асудзілі кіроўцу