29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Праваабаронцам стаў вядомы прысуд саўладальніку аднаго з вінных бараў Мінска і вядомаму самелье Аляксандру Кульбачку. Яго затрымалі 11 кастрычніка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда Аляксандр утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Аляксандр Кульбачка— саўладальнік аднаго з вінных бараў Мінска, у 2017 годзе быў прызнаны "Найлепшым самелье Беларусі", вядучы тэлеграм-канала “Саша і віно”. Мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.
Па матэрыялах абвінавачання, Кульбачка у перыяд са жніўня па кастрычнік 2020 года чытыры разы прымаў удзел у масавых акцыях пратэсту, пры гэтым у розных месцах Мінска “стаяў і рухаўся па праезнай частцы дарог і вуліц, блакаваў шлях транспартным сродкам, непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі”.
Разгляд справы адбыўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска яшчэ 28 лютага. Суддзя Іна Сівец прызначыла Аляксандру абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на тры гады("хатняя хімія).
А 24 сакавіка 2023 года ён быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Крыніца: Стаў вядомы прысуд вядомаму сталічнаму самелье Аляксандру Кульбачку