29.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Жанна Сядлецкая. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Мінска 29 чэрвеня асудзілі 51 – гадовую Жанну Сядлецкую. Яе абвінавацілі па “народным артыкуле” за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Судовы працэс вяла суддзя Вольга Емельянчанка.

Жанна Сядлецкая да затрымання працавала на кафедры праграмнага забеспячэнне і тэхналогій БНТУ. Была змешчаная ў СІЗА №1 Мінска.

Па матэрыялах абвінавачання, Сядлецкая з 14 гадзін 15 хвілін па 19 гадзін 40 хвілін напрыканцы жніўня  “знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы праспекта Пераможцаў... прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, а менавіта, яна, разам з іншымі, блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту, чым была прычыненая шкоду транспартнаму прадпрыемству на суму 30 687 рублёў 17 капеек, што адпавядае не менш 1136,56 базавай велічыні".

На фотавыявах і відэазапісу было зафіксавана, як Сядлецкая, сумесна з іншымі асобамі, выходзіла на праезную частку дарог.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады і шэсць месяцаў.

Нядаўна Сядлецкую ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Крыніца: Супрацоўніцу БНТУ асудзілі па "народным" артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту