Суд Цэнтральнага раёну Мінска разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы Мінска, які адбыўся 1 траўня.
У першай палове дня суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову аб пакаранні штрафам у памеры 10 б.в. Алега Макоўскага.
Па інфармацыі Радыё Свабода, яна ж будзе весці працэс над актывістам Дзмітрыем Сільчанкам. Пасля Сільчанкі будуць судзіць пенсіянерку Ніну Багінскую.
Дзмітрый Сільчанка пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь па арт. 23.34 КаАП.
17 траўня за першамайскую акцыю будуць судзіць палітыка і паэта Ўладзімера Някляева; пазоў у суд на 18 траўня атрымалі Леанід Кулакоў ды іншыя грамадзкія актывісты.
Частка актывістаў і ўдзельнікаў мітынгу – Максім Вінярскі, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель і Наталля Папкова – ужо асуджаная.
Дзмітрый Сільчанка бачыў у матэрыялах справы рапарт міліцыянтаў, у якім спіс удзельнікаў акцыі 1 траўня — усяго каля 20 чалавек.