05.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Пружанскага раёна 23 жніўня асудзілі Руслана Глушанка паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ігар Жытко прызначыў Руслану тры месяцы арышту.

ruslan-hluszanok.jpg
Руслан Глушанок. Фота з сацсетак Руслана

Як паведаміла "Берасцейская вясна", інфармацыя пра прысуд з’явілася на сайце дзяржаўнай раённай газеты "Раённыя будні".

27-гадовага гамельчука абвінавацілі ў тым, што ён сарваў чырвона-зялёны сцяг з адной з крамаў у Прыжанах і кінуў яго на зямлю. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі, як “здзек над дзяржаўнымі сімваламі”.

Крыніца: У Пружанах асудзілі хлопца за сарваны чырвона-зялёны сцяг