08.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста 60-гадовага Сяргея Міцкевіча асудзілі за каментары пад відэа з праўладнага мітынга пасля пачатку паўнамаштабнай вайны каля ўкраінскай абмасады ў Мінску, у якім прынялі ўдзел, у тым ліку Алег Гайдукевіч, Рыгор Азаронак і Юрый Васкрасенскі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і вялікі штраф, піша "Берасцейская Вясна". Такі 4 верасня прысуд прызначыў Яўген Брэган па прапанове пракурора Хараўца.
Паводле версіі абвінавачвання, 20 сакавіка 2022 года Міцкевіч напісаў каментар са словам "скоты" і згадаў Гайдукевіча і Васкрасенскага. Паведамленне было напісана пад відэа, дзе Алег Гайдукевіч, Юрый Васкрасенскі, Рыгор Азаронак і некаторыя іншыя праўладныя актывісты 20 сакавіка мінулага года выйшлі да ўкраінскай амбасады ў Мінску і праводзілі, як яны гэта назвалі, "мерапрыемства супраць нацысцкай улады ва Украіне".
Да суда Сяргея ўтрымлівалі пад хатнім арыштам. У выніку Сяргею Міцкевічу прызначылі два гады "хатняй хіміі" і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 беларускіх рублёў).
Крыніца: Берасцейца асудзілі за каментар "скоты" пад відэа з праўладнага мітынга каля амбасады Украіны