13.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска 17 жніўня асудзілі Вадзіма Мірончыка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Інчына прызначыла Вадзіму тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Дом правасуддзя ў Мінску

Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэсных акцыях у Мінску, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Яго апазналі па фота і відэазапісам, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрымання.

Мужчыну выпусцілі з-пад варты ў зале суда.

Вадзім Мірончык мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Крыніца: Мінчука асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных акцыях у 2020 годзе