14.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту да аднаго года і шасці месяцаў калоніі асудзілі 36-гадовага Аляксандра Якімовіча. Прысуд быў вынесены яшчэ 21 чэрвеня, але пра праваабаронцам стала вядома пра яго толькі цяпер. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

Аляксандр Якімовіч. Фота з сацсетак
Аляксандр Якімовіч. Фота з сацсетак

Затрымалі Аляксандра 19 красавіка пасля ператрусу супрацоўнікамі КДБ. У выніку яго ў хлопца дома вынялі толькі бела-чырвона-белы сцяг. Яго змясцілі пад варту паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 21 верасня Вікторыя Шабуня прызначыла яму паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

10 верасня мужчыну этапавалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк.

Падтрымаць вязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Юр'евіч Якімовіч

Крыніца: Паўтара года калоніі прызначылі мінчуку за ўдзел у акцыях пратэсту