20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Вікторыя Гаўрыліна разам з мужам. У Гомельскім абласным судзе 18 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай прадпрымальніцы і маці дваіх дзяцей Вікторыі Гаўрылінай. Яе абвінавацілі ў ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за данаты паводле арт. 361-2 КК і незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак паводле ч. 3 арт. 203-1 КК. У ходзе судовага следства абвінавачанне за незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці паводле ч. 1 арт. 179 КК было знята.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, суддзёй выступаў Анатоль Сотнікаў.

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка і маці дваіх дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля.

На тэлеканале АНТ паказвалі "пакаяльнае" відэа з Вікторыяй. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на “экстрэмісцкія” каналы, зліве дадзеных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога", фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Дзмітрый Гаўрылін, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.

Дзмітрый – дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта "Бан-Жвірба". Яны таксама вядомыя танцоры.

У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай

Вікторыя Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей. Была затрыманая разам з мужам Дзмітрыем 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3.

Суд прызнаў Гаўрыліну вінаватай у прадастаўленні грашовых сродкаў для заведамага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання, наўмысных незаконных зборы і прадастаўленні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яго згоды і прысудзіў ёй пазбаўленне волі на тэрмін тры гады. А на падставе ч. 3 арт.203-1 КК – пазбаўленне волі на тэрмін два гады, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Шляхам частковага складання канчаткова суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Падтрымайце Вікторыю лістом альбо паштоўкай: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вікторыя Анатольеўна Гаўрыліна.

Крыніца: У Гомелі асудзілі танцорку і прадпрымальніцу Вікторыю Гаўрыліну