20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў).

Дом правасуддзя ў Мінску

Мінчуку змянілі меру ўтрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залі суда. Таксама суд пастанавіў спагнаць з мужчыны грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

Андрэй Праташчык мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у адкрытым акцыянерным таварыстве і гадуе непоўнагадовае дзіця.

Крыніца: Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады