20.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрымалі вядомую гомельскую актывістку Святлану Кароль
Стала вядома, што зараз у ІЧУ Гомеля знаходзіцца вядомая велаактывістка Святлана Кароль. Імаверна, яе затрымалі на тры дні. Падрабязнасці яе справы пакуль невядомыя, піша "Флагшток".
Хапун на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 9 чалавек
Затрыманні адбыліся ў Гомелі, Жлобіне, Рэчыцы. На «пакаяльных відэа» людзі «прызнаюцца» ў падпісках на «экстрэмісцкія» каналы і ў тым, што яны пакідалі ў іх каментары. Адна з затрыманых кажа, што нібыта здымала перасоўванне расійскай вайсковай тэхнікі.
Крыніца: Затрыманне вядомай актывісткі Святланы Кароль, хапун на Гомельшчыне: хроніка пераследу 20 верасня