25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Палітзняволенага відэааператара Вячаслава Лазарава асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а ягоную жонку, палітзняволеную Таццяну Пыцько, — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Такі прысуд сёння агучыў суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. 

Нагадаем, віцебскага відэааператра-фрылансера Вячаслава Лазарава затрымалі ў лютым пасля ператрусу. Пазней стала вядома, што яму прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Палітзняволены Вячаслаў Лазараў сустракае за кратамі свой 47-мы дзень народзінаў

Сябры прыгадваюць выпадкі з удзелам Вячаслава.

Шостага чэрвеня затрымалі жонку Вячаслава — Таццяну. Пазней стала вядома, што яе вінавацяць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім (арт. 361-1 КК).Мужчыну прызналі вінаватым у супрацы з тэлеканалам "Белсат". Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што Таццяну Пыцько таксама абвінавачвалі ў тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам. У СК трапіў архіў відэааператара, што захоўваўся на ягоных камп’ютарах і ў тэлефоне. Там знайшліся відэаздымкі, падчас якіх прысутнічала і Таццяна Пыцько. На думку следства, такім чынам яна ўзяла ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.

За супрацу з "Белсатам" судзяць сям'ю палітзняволеных

Судовы працэс ідзе ў закрытым рэжыме.

Дачку Таццяны і Вячаслава, якой днямі споўніўся год і адзін месяц, адразу накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь, але пазней перадалі бабулі.

Падтрымайце Вячаслава і Таццяну: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вячаслаў Дзмітрыевіч Лазараў | Таццяна Леанідаўна Пыцько

Напісаць анлайн

Крыніца: Сям'ю палітзняволеных асудзілі за супрацу з "Белсатам"