27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі прысудзілі аршанскай пенсіянерцы, якая мае інваліднасць, за адно “няправільнае” слова ў “Аднакласніках”. Прысуд 63-гадовай Вользе Стаброўскай 27 верасня вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Вольга Стаброўская ў свой час атрымала дыплом адзінага на ўвесь былы Савецкі Саюз Маскоўскага дзяржаўнага ўніверстітэта друку і да зыходу на пенсію працавала ў Аршанскай тыпаграфіі. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інфаліднасць трэцяй групы. Хварээ таксама і яе адзіная дачка.
Па матэрыялах абвінавачання, Вольга Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” паставалі падабайку і пакінула кароткі каментар, у якім экспертыза "знайшла" абразу ў адрас Аляксандра Лукашэнкі.
Суд прызнаў Стаброўскую вінаватай і прызначыў ёй пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы.
Крыніца: Аршанскую пенсіянерку, якая мае інваліднасць, асудзілі да калоніі за каментар у "Аднакласніках"